dir.by  
  Поиск  

Все концерты
 Выставка жывописи "Каля хаты" 
посмотрели 683 раз
Выставка жывописи "Каля хаты" г. Минск с 31 октября по 15 декабря 2017
Место проведения
Арт-галерея "Панорама"
г. Минск , проспект Независимости, 116   смотреть на карте ...  
Время: ПН–ВС 12:00—23:00
31 октября по 15 декабря 2017)
Описание
Натхненне па-за сценамі: выстаўка брэсцкай мастачкі Марыі Рэдко!

31 кастрычніка 2017 года а 16-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) адкрыецца выстаўка жывапісу Марыі Рэдко "Каля хаты".

Што кідаецца вам у вочы, калі вы выходзіце за парог хаты?.. Быццам бы ўсё звыкла. Аднак навакольны свет больш цікавы і незвычайны, чым часам здаецца. Пакідаючы межы сваёй утульнай бяспечнай прасторы, мы трапляем у зменлівы рэальны свет, поўны прыгод, новых знаёмстваў і адкрыццяў. Аб гэтым і не толькі − выстаўка таленавітай мастачкі з Брэста Марыі Рэдко.

Большасць прадстаўленых карцін створаны падчас пленэраў у перыяд з 2016 па 2017 гг. Грэчаскія Афіны, шумны Кішынёў Малдовы, маленькія вёсачкі Брэсцкай вобласці − Стойлы, Бездзеж і Какорыца... Кожнае месца, кожны горад мае свой непаўторны дух, цэласную атмасферу, што адчувае і прыкмячае мастак у сваіх карцінах. Горад глядзіць на нас сваімі вечнымі вялікімі вачыма, падморгвае шэлестам лістоты і пільна ўзіраецца ў гледача скрозь зараснікі кветак.

Асноўны накірунак у творчасці Марыі - партрэтны жывапіс. На выстаўцы можна ўбачыць партрэты дзяўчат з кветкамі, напісаныя з натуры. Спалучыўшы два ідэальныя кампаненты − прыгажосць дзяўчыны і прыроды − мастачка дадае ў гэтую кампазіцыю штосьці таямнічае і нерэальнае.

Выстаўка "Каля хаты" − гэта новы віток развіцця не толькі светаўспрымання мастачкі, але і тэхнічных прыёмаў жывапісу, які стаў больш "штрыховачным", больш графічным. Год назад Марыя ўдзельнічала ў якасці мастака-аніматара ў маляванні першага ў свеце поўнаметражнага анімацыйнага фільма "Ван Гог. З любоўю, Вінцэнт". Гэты вопыт работы аказаў моцны ўплыў на творчасць Марыі - з часам у стылі маладой мастачкі пачаў выяўляцца почырк галандскага генія.

Марыя Рэдко (1985 г.н.) − сучасная беларуская мастачка, у 2008 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, далей адточвала прафесійнае майстэрства на факультэце жывапісу Вышэйшай школы мастацтваў Вайсензее (г.Берлін, Германія). Неаднаразова прымала ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках у Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Швецыі.

31 кастрычніка 2017 года - уваход на выстаўку вольны, з 1 лістапада − складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі!
Атрымаць асалоду ад прыгожых работ Марыі Рэдко можна да 15 снежня 2017 года. Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена!

Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by
Ваши Отзывы ... комментарии ...
Выставка жывописи "Каля хаты"
   
Вашe имя
Ваш комментарий (www ссылки может добавлять только залогиненный пользователь)

  Объявления  
Концерты, шоу, спектакли, пьесы, выставки в Беларуси ...
Эстрадный мюзикл "Бурлеск"
с 17 марта
до 5 июня 2026
Минск Молодежный театр эстрады
Спектакль "Чайка"
с 8 апреля
до 16 мая 2026
Минск Драматический театр Белорусской Армии
Спектакль "Чтобы завтра было"
с 3 апреля
до 2 мая 2026
Минск Драматический театр Белорусской Армии
Выставка "Попугайня" (дом живых попугаев)
Минск
Брест
Могилев
Гомель
Витебск
Гродно
Рок-опера "Юнона и Авось"
с 10 апреля
до 22 мая 2026
Минск Белорусский государственный музыкальный театр
Спектакль "Женитьба"
с 31 марта
до 28 мая 2026
Минск Театр юного зрителя
Спектакль "Тетки"
с 9 апреля
до 10 июня 2026
Минск Белорусский государственный молодежный театр
Белгосцирк с программой "Магия экстрима"
с 6 февраля
до 10 мая 2026
Минск Белорусский государственный цирк
Спектакль "Знойные мамочки"
с 5 марта
до 28 апреля 2026
Минск Дворец культуры профсоюзов
Минск Центральный Дом офицеров
playingtheangel
13 мая 2026
Минск Клуб "re:public"
Akmal'
18 июня 2026
Минск Дворец спорта
Все Концерты, шоу, спектакли, пьесы, выставки в Беларуси ...
Экскурсии по Москве Экскурсии по Москве: пешеходные, автобусные и речные прогулки на любой вкус
  Новости в Беларуси  
Все новости ...
Концерты недавно прошли:
все пройденные концерты ...
  Объявления  

  Ваши вопросы присылайте по почте: info@dir.by  
Яндекс.Метрика